27 лістапада 2020 года ў дзяржаўнай установе адукацыі “Гімназія з беларускай мовай навучання № 23 г.Мінска” прайшло ўрачыстае закрыццё гарадской інтэрнэт-алімпіяды па вучэбных прадметах”Беларуская мова”і “Беларуская літаратура”. Пераможцы атрымалі дыпломы і прызы. У завочным этапе алімпіяды прынялі ўдзел 286 вучняў 7–8 класаў, у вочным – каля ста.